На прэзідэнцкія выбары акрэдытавана 17,8 тысячы ўнутраных і 567 міжнародных назіральнікаў
Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 673, ва ўчастковых — 17.206.
Найбольшая колькасць назіральнікаў вылучана грамадскімі аб’яднаннямі— 11.987. Самыя актыўныя ў гэтым плане Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 2.938, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 2.663, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 2.186 чалавек, РГА «Белая Русь» — 2.155.
Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 2.904 назіральнікі, працоўныя калектывы — 2.070.
Палітычныя партыі пакуль вылучылі 924 назіральнікі,у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 524, Беларуская аграрная партыя — 122, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 98, Беларуская
Акрамя таго, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 567 міжнародных назіральнікаў. 255 з іх прадстаўляюць місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, 234 — місію СНД, 35 — Міжпарламенцкую асамблею СНД, 21 — цэнтрвыбаркамы замежных краін, 10 — Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, па шэсць — Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Парламенцкую асамблею АБСЕ.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН