Прыхільнікі Някляева ажыццяўляюць міні-аўтапрабег па маршруце Гомель — Мінск

Источник материала:  
06.12.2010 13:44 — Новости Политики
Гомельскія прыхільнікі Уладзіміра Някляева і актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» 6 снежня ажыццяўляюць агітацыйны аўтапрабег па маршруце Гомель — Мінск.

Два аўтамабілі, упрыгожаныя бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай кампаніі «Гавары праўду!» і агітацыйнымі плакатамі Някляева, выехалі з Гомеля ў Мінск. Па дарозе яны будуць распаўсюджваць інфармацыйныя перадвыбарныя матэрыялы і праводзіць агітацыю з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры, устаноўленай ў адной з машын. Аб гэтым БелаПАН паведаміў удзельнік аўтапрабегу Канстанцін Жукоўскі.

У Мінск актывісты маюць намер прыбыць да 18.00, каб узяць удзел у пікеце на чыгуначным вакзале ў падтрымку Някляева. На мерапрыемстве выступіць кандыдат у прэзідэнты, а таксама вядомыя беларускія музыканты.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

←Александр Лукашенко обещает кардинальные изменения в контрольной деятельности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика