Някляеў на Камароўцы сабраў утрая болей народу, чым канцэрт БРСМ
Сустрэча пачалася, а
Падчас сустрэчы Някляеў заявіў, што з самага пачатку кампанія «Гавары праўду!», якую ён узначальвае, была непалітычнай. «Мы — грамадзянская кампанія, якая працуе з людзьмі, тымі, якія хочуць жыць на гэтым свеце, у Беларусі так, як жывуць нармальныя людзі. А вось там (Някляеў указаў на пляцоўку для канцэрта народных калектываў), самае цікавае, будуць спяваць песні на вершы Уладзіміра Някляева», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.
«У іх проста няма сваіх вершаў, няма сваёй нацыянальнай ідэі, няма таго, што б яны змаглі сказаць беларусам ад душы і ад сэрца. Толькі адна прапаганда. Гэта вельмі характэрна», — падкрэсліў Някляеў.
Кандыдат у прэзідэнты зазначыў, што альтэрнатыўныя Лукашэнку прэтэндэнты сабралі больш як мільён подпісаў. «І калі Лукашэнка заявіць, што ён атрымаў 75% галасоў, а ўся астатняя апазіцыя — 2,4%,
то ўзнікне пытанне: а куды падзеліся гэтыя людзі, больш чым мільён? Яны што, не пайшлі на выбарчыя ўчасткі або пападалі ад невядомай хваробы на шляху да ўчасткаў?Вынікі выбараў улады сфальсіфікуюць, але ўжо зараз мы маем права сказаць: аддайце нам нашы галасы. Дайце нам наша права на выбары, а не на фальсіфікацыю», — запатрабаваў Някляеў.
Ён адказаў на шматлікія пытанні выбаршчыкаў і паказаў графікі росту цэн у краіне.
«У Беларусі за час прэзідэнцтва Лукашэнкі цэны ўзраслі ў 4.000 разоў.Лукашэнка так і не выканаў сваё абяцанне давесці сярэднюю зарплату да 500 долараў ЗША. На многіх прадпрыемствах людзей пераводзяць на палову стаўкі з зарплатай у эквіваленце 250 долараў — і добра, калі 250, а не 125. А па статыстыцы атрымліваецца, што іх стаўка 500», — сказаў Някляеў.
Кандыдат у прэзідэнты заклікаў выбаршчыкаў адстойваць свой выбар на плошчы 19 снежня. «Не бойцеся. Ніхто разганяць і біць дубінкамі нікога не будзе, бо ад гэтага залежыць прызнанне вынікаў выбараў Еўропай, ЗША, Расіяй. Усё будзе спакойна і мірна, гэта мірная акцыя», — заявіў Някляеў.
Сяргей Пульша, БелаПАН