Саннікаў: Рэйтынг Лукашэнкі — не большы за 20%
заявіў кандыдат у прэзідэнты падчас другога радыёзвароту да выбаршчыкаў раніцай 3 снежня. Як і Рыгор Кастусёў, які выступаў перад ім, ён выкарыстаў тэкст сваёй прамовы па тэлебачанні вечарам 1 снежня.
Саннікаў зноў заявіў аб непазбежнасці другога тура ў выпадку сумленнага падліку галасоў, змяншэнні паўнамоцтваў прэзідэнта ў выпадку яго абрання на пасаду кіраўніка дзяржавы. Кандыдат паабяцаў уваходжанне Беларусі ў ЕС праз
Ён мае намер запрасіць лепшых айчынных і міжнародных экспертаў для расследавання гібелі журналіста і свайго паплечніка Алега Бябеніна.
Мадэрнізацыя эканомікі, на думку Саннікава, павінна базавацца на «трох кітах»: вызваленні прыватнай ініцыятывы, новай індустрыялізацыі і прыцягненні ў краіну сусветных брэндаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН