Кастусёў пасля перамогі на выбарах звернецца па міжнародную дапамогу
— заявіў кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў падчас другога радыёзвароту да выбаршчыкаў раніцай 3 снежня.
У ім Кастусёў выкарыстаў тэкст свайго тэлевізійнага выступлення 1 снежня. Ён зноў запрасіў на тэледэбаты Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Аляксандра Лукашэнку, якія, на яго думку, з’яўляюцца прарасійскімі кандыдатамі. Някляева, Саннікава і Яраслава Раманчука ён раскрытыкаваў, не называючы прозвішчаў.
У прыватнасці, былыя паплечнікі Лукашэнкі, якія атабарыліся ў Маскве, «зноў мараць вярнуцца ў Мінск і смактаць з грашовых патокаў, а для гэтага зрабілі стаўку на
«Для мяне застаецца незразумелым, пра якія перамены ў Беларусі пасля імпульсаў з Масквы кажа яшчэ адзін кандыдат — былы дыпламат з нетраў маскоўскай імперскай дыпламатычнай акадэміі. Можа быць, пра тыя, якія прынеслі яе пасланцы ў 1996 годзе? Тыя, што прыехалі, супакоілі расійскую апазіцыю і аддалі ўладу дыктатару пасля рэферэндуму», — сказаў Кастусёў.
На яго думку, толькі «план
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН