Беларусь і Ватыкан прадаўжаюць работу над двухбаковым пагадненнем

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіа Бертонэ на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Мы з вялікай увагай глядзім, як беларуская дзяржава займаецца пытаннямі рэлігіі, пытаннямі каталіцкай рэлігіі, — сказаў Тарчызіа Бертонэ. — Можна сказаць, ключавым момантам таго, што паміж нашымі краінамі склаліся даверныя адносіны, з'яўляецца пагадненне, над якім мы цяпер працуем".

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні сустрэчы ён пацікавіўся вырашэннем тых праблем, якія бакі ў свой час выявілі, акрэсліўшы напрамкі іх вырашэння. "У нас, быццам бы, няма прынцыповых рознагалоссяў, цяжкасцяў, складанасцяў. Акрэсленыя намі праблемы паспяхова вырашаюцца", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. "Але тым не менш, магчыма, ёсць праблемы, прэтэнзіі да нас па акрэсленых раней тэмах? Мы гатовы ў тэрміновым парадку іх разглядаць". Аляксандр Лукашэнка таксама падарыў Тарчызіа Бертонэ выдадзеную ў Беларусі Біблію. "Ведаем, што ў кардынала Бертонэ сёння двайное свята: дзень нараджэння і 50-годдзе пасвячэння ў сан. Таму мы спецыяльна прывезлі вам Біблію".

←Банкноты и банкроты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика