Лукашэнка: АБСЕ бывае часам нейкай дубінай у перадвыбарны перыяд той ці іншай дзяржавы

Источник материала:  
02.12.2010 11:39 — Новости Политики

Лукашэнка: АБСЕ бывае часам нейкай дубінай у перадвыбарны перыяд той ці іншай дзяржавы
Фота Reuters.

«АБСЕ з’яўляецца часам нейкай дубінай у нечых руках у перадвыбарны перыяд той ці іншай дзяржавы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на саміце арганізацыі ў Астане 2 снежня.

Паводле звестак РІА Новости, беларускі кіраўнік прапанаваў распрацаваць універсальныя стандарты выбараў для краін АБСЕ.

«Стандарты выбараў, пра якія гаворыцца з прадстаўнікамі і чыноўнікамі АБСЕ, на жаль, у нас адсутнічаюць

але спасылка ідзе пастаянна на гэтыя стандарты, таму сёння трэба выпрацаваць стандарты выбараў, і яны павіны быць універсальнымі», — сказаў Лукашэнка.

На яго думку, «было б лагічна папрацаваць у АБСЕ над зацвярджэннем агульных для ўсіх прынцыпаў назірання за прымяненнем стандартных выбараў». На гэтую тэму «ўжо ёсць прапановы шэрагу краін».

Лукашэнка выступіў за спрашчэнне візавага рэжыму ўнутры АБСЕ. «Адным з прыярытэтаў у сферы правоў чалавека з’яўляецца пытанне свабоды перамяшчэння, — заявіў ён. — Менавіта з гэтай тэмы пачалася фактычна наша арганізацыя. У свой час у Хельсінкі ў Мадрыдзе мы ўсе разам добраахвотна ўзялі на сябе цалкам недвухсэнсоўныя абавязацельствы па спрашчэнні міжасобасных кантактаў і свабодзе перамяшчэння. Аднак сітуацыя яшчэ больш горшая, чым 11 гадоў таму».

Паводле яго слоў,

забюракратызаваная працэдура атрымання віз, якая часам адкрыта прыніжае чалавечую годнасць, іх несувымерны кошт, з’яўляюцца істотнай перашкодай для вольнага перамяшчэння і кантактаў паміж грамадзянамі.

Лукашэнка закрануў узмацненне ролі АБСЕ ў барацьбе з гандлем людзьмі: «Сярод ключавых прыярытэтаў арганізацыі ў гуманітарнай сферы павінна заставацца супрацьдзеянне гандлю людзьмі, адзін з найважнейшых аспектаў рэальных правоў чалавека». «Мяркуем, што АБСЕ валодае даволі сур’ёзным экспертным і арганізацыйным патэнцыялам, магла б зрабіць больш істотны ўнёсак у рэалізацыю глабальнага плана дзеняняў ААН у гэтай сферы», — зазначыў беларускі кіраўнік.

Ён прапанаваў таксама распрацаваць і прыняць прынцыпы супрацоўніцва ў сферы энергабяспекі. «Большая частка стратэгічных выклікаў перад нашымі краінамі тычыцца эканоміка-экалагічнай і энергетычнай бяспекі, — заявіў Лукашэнка. — Прапаноўваем распрацаваць і зацвердзіць ключавыя прынцыпы супрацоўніцтва ў сферы энергабяспекі, якія б прыводзілі да адной роўніцы інтарэсы вытворцаў, транзіцёраў і спажыўцоў».

Лукашэнка выступіў за ўмацаванне ролі арганізацыі ў сферы абароны энергетычнай інфраструктуры, выкарыстання альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніцаў энергіі, у забеспячэнні доступу ўсіх краін да перадавых тэхналогій у гэтай сферы.

БелаПАН.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Повестка сессии Совета коллективной безопасности ОДКБ и проекты документов о кризисном реагировании будут обсуждены в Москве 9 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика