Дзмітры Ус расказаў пра сваю кому і смерць жонкі
30.11.2010 19:13
—
Новости Политики
Кандыдат Ус на гэты раз імкнуўся не падглядаць на паперкі. Глядзеў проста ў камеру, але часта міргаў.
Ус падрабязна спыніўся на сваёй біяграфіі. Напрыклад, што быў памочнікам Георгія Таразевіча, які пазнаёміў яго шмат з якімі палітыкамі. Кажа, што ён быў нявыгадны ўладам як дэпутат гарсавета. Спыніўся на коме, якую ён перанёс у 2004 годзе. Трагічны момант, калі Дзмітры Ус расказваў пра смерць жонкі, якая памерла проста на ягоных руках у бальніцы. Гэтыя словы даліся Усу нялёгка.
Па ягоных словах, ён мае лічбы, што яўка па Мінску складзе 70%, а за Лукашэнку прагаласуе 80%. Ус падрыхтаваў папраўку, якую падтрымалі іншыя кандыдаты.Яна заключаецца ў тым, што кандыдат у прэзідэнты можа вылучаць у склад участковых камісіі сваіх прадстаўнікоў. З правам падліку галасоў. Калі яна не будзе прынятая, то выбары можна лічыць нелегетымнымі.
Яму зноў хапіла для выступу ўсяго сямі хвілін.
* * *
Відэазапіс выступу глядзіце ў нас на сайце неўзабаве.
Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец
Зміцер Панкавец