Расія распачала байкот Лукашэнкі. Мінск: «Гэта слабасць»
«Мы ў курсе таго, што прэзідэнт Расіі забараніў кантакты вядучых расійскіх міністраў і губернатараў з прадстаўнікамі беларускай краіны», — сказаў суразмоўца.
«Забарона на кантакты з «малодшым саюзнікам» з’яўляецца відавочнай прыкметай слабасці кіраўніцтва Расіі, — перакананы суразмоўца. — Гэта нагадвае старыя добрыя савецкія часы, калі любая станоўчая інфармацыя з Захаду глушылася, кантакты з заходнікамі абмяжоўваліся, а па тэлебачанні ішла адкрытая палітычная чарнуха. Усе ведаюць, чым гэта скончылася. Сітуацыя сёння паўтараецца рыхтык і выклікае ў нас асацыяцыі з крыўдай дзіцяці ў пясочніцы».
«Сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзідэнтам Беларусі не магла адбыцца, паколькі кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказанні па гэтым пытанні з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева», — паведамілі ў Крамлі ўчора.
Сяргей Лаўроў увечары ў панядзелак прыбыў у Мінск для ўдзелу ў супольным пасяджэнні калегій МЗС Расіі і Беларусі.
Мікола Бугай; інф. БелТА