Швейцарыя збіраецца адкрыць у Беларусі пасольства

Источник материала:  
24.11.2010 10:13 — Новости Политики
Швейцарыя разгледзіць магчымасць адкрыцця свайго пасольства ў Беларусі, паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску П’ер Хельг.

«Я знаходжуся ў Беларусі для таго, каб ацаніць форму дыпламатычнага прадстаўніцтва, якое мы маглі б мець тут, тып дыпламатычнага прадстаўніцтва, — сказаў Хельг. — У нас ужо ёсць дыпламатычныя адносіны, але які тып прадстаўніцтва мы павінны мець на месцы?»

Хельг паведаміў, што ў Беларусі ён правядзе каля двух месяцаў, будучы ў «цесным кантакце» з беларускім урадам, «каб паспрабаваць сабраць столькі інфармацыі, колькі магчыма, пра гэтую цікавую і вельмі перспектыўную краіну».

Канчатковае рашэнне аб форме дыпламатычнага прадстаўніцтва прыме парламент Швейцарыі. «Мы перажылі фінансавы крызіс. Ці час адкрываць пасольства зараз? Усё гэта з’яўляецца прадметам абмеркавання», — зазначыў Хельг. Паводле слоў дыпламата, у Беларусі жывуць каля дзясятка швейцарцаў, у той час як у Швейцарыі знаходзяцца 760 беларусаў.

Прыём заяў на выдачу кароткатэрміновых віз у Швейцарыю для грамадзян Беларусі ажыццяўляе пасольства Венгрыі ў Мінску, у той час як заявы на выдачу доўгатэрміновых віз прымае пасольства Швейцарыі ў Маскве.

23 лістапада П’ер Хельг узяў удзел у святкаванні 18-годдзя таварыства «Беларусь — Швейцарыя» ў мінскім Доме дружбы.


Падзяліцца навіной: 
Антон Тарас, БелаПАН

←У Лукашенко нет конкурентов на президентских выборах, считает Бородин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика