Віншаванне Султану Амана
18.11.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда з Нацыянальным Днём і 40-годдзем яго ўзыходжання на прастол.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін пашыраецца з года ў год. Прэзідэнт выказаў перакананне, што адносіны даверу і дружбы паміж народамі Беларусі і Амана будуць і надалей садзейнічаць развіццю канструктыўнага ўзаемадзеяння па ўсіх кірунках.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.