Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Источник материала:  

Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Ад імя канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам!

Аграпрамысловы комплекс традыцыйна з'яўляецца стратэгічным складнікам нацыянальнай эканомікі і закранае інтарэсы ўсіх без выключэння жыхароў Беларусі. Сельская гаспадарка для Беларусі — не проста галіна эканомікі. Гэта жыццёвы ўклад нашага насельніцтва, калыска народнага духу.

Вы, таленавітыя кіраўнікі, спецыялісты, механізатары, жывёлаводы, паляводы, фермеры, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, забяспечваеце харчовую бяспеку і незалежнасць нашай краіны, уносіце вялізны ўклад у павышэнне дабрабыту Беларусі і яе грамадзян.

Прыемна, што і ва ўмовах рэзкіх зменаў на сусветных харчовых рынках беларускі аграпрамысловы комплекс не збаўляе тэмпаў у асваенні новых метадаў і формаў рынкавага вядзення гаспадаркі, у тэхнічным і тэхналагічным абнаўленні вытворчасцяў. На прадпрыемствах АПК паспяхова развіваюцца інтэграцыйныя працэсы, узрастае патрэба ў асваенні новых тэхналогій. Актыўна вядзецца работа па тэхнічнай і тэхналагічнай мадэрнізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Устойліва развіваецца перапрацоўчая прамысловасць: растуць вытворчыя магутнасці, будуюцца новыя прадпрыемствы, укараняюцца новыя тэхналогіі, асвойваюцца новыя віды прадукцыі, пашыраецца асартымент. Беларускія прадукты харчавання заваёўваюць усё большы аўтарытэт і папулярнасць на ўнутраным і знешніх рынках.

Упэўнены, што ўмелае спалучэнне найноўшых тэхналогій і перадавога досведу з багатымі традыцыямі і ў далейшым будзе з'яўляцца асновай для забеспячэння высокай канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі.

Нізкі паклон усім работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэранам, перадавікам вытворчасці за самаадданую і добрасумленную працу. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дастатку і дабра! Няхай дом кожнага з вас будзе поўнай чашай!

Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" І.І. Данчанка

←Тело государственной важности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика