Фюле: Перамовы па змякчэнню візавага рэжыму пачынаюцца ў лістападзе

Источник материала:  
15.11.2010 12:50 — Новости Политики
15 лістапада Мінск наведвае еўракамісар Штэфан Фюле. Гэта другі візіт чыноўніка ў нашу краіну. Упершыню сюды Фюле прыязджаў у ліпені.

Гэтым разам еўракамісар вырашыў не сустракацца з кандыдатамі ў прэзідэнты. Раніцай у яго было спатканне з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. У гатэлі «Еўропа» прысутнічала больш за пяцьдзесят чалавек.

Пасля чаго Фюле даў невялікую прэс‑канферэнцыю. Чыноўнік паведаміў, што ўжо зараз краінамі ЕС пачалося абмеркаванне сумеснага прамежкавага плану адносна Беларусі.

Сярод іншага гэты план змяшчае і пытанне змякчэння візавага рэжыму ў дачыненні грамадзян Беларусі. Перамовы пачаліся ўжо зараз. Прычым, рашэнне не будзе залежыць ад палітычнай сітуацыі ў краіне.

Фюле зазначыў, што бачыць некаторы прагрэс у Беларусі. Напрыклад, адносна рэгістрацыі кандыдатаў ці збору подпісаў. Тым не менш, пытанні застаюцца па фарміраванні выбарчых камісіі і датэрміновым галасаванні.

У Фюле яшчэ запланаваная сустрэча з міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.


Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Фюле отмечает прогресс Беларуси по ряду вопросов, связанных с политической ситуацией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика