Беларусь і Польшча маюць вялікія магчымасці для наладжвання больш цесных адносін
Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю журналістам польскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Час упушчаных магчымасцяў мы пражылі. Вядома, мы маглі б мець больш цесныя адносіны, нягледзячы на тое, што вы знаходзіцеся ў Еўрапейскім саюзе і шмат у чым абмежаваны нейкімі рэчамі, нарматыўнымі актамі ЕС. Я гэта разумею. Тым не менш у нас вялізнае поле дзейнасці", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Няважна, што ў нас няма якіх-небудзь палітычных пагадненняў. Няважна, што ў нас нейкія рознагалоссі, недамоўкі на ўзроўні дзяржслужачых. Граніца паміж Польшчай і Беларуссю не з'яўляецца сцяной", — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама дадаў, што дзяржавы вельмі актыўна супрацоўнічаюць.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўскладае вельмі вялікія надзеі на новае кіраўніцтва Польшчы. "Я вельмі вялікія надзеі ўскладаю на тое, што гэта той чалавек, які будзе прынцыпова весці палітыку і адкрыта глядзець на ўсе рэчы", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Звяртаючыся да польскіх журналістаў, ён таксама адзначыў: "Хацелася б, каб вы сваю палітыку будавалі ў адносінах да нас, не толькі атрымліваючы інфармацыю ад апазіцыянераў, а ўсё ж такі самі прыязджалі, вывучалі".