Удзельнікам XVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Шчыра рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі і павіншаваць з адкрыццём XVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
З'яўляючыся амаль равеснікам нашай маладой незалежнай дзяржавы, гэты фестываль вельмі добра адлюстроўвае духоўнае аблічча сучаснай Беларусі — як адкрытасць свету, прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцяў, імкненне да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі.
У тыя цяжкія часы, калі па-жывому рваліся сувязі паміж народамі, мы стварылі "Лістапад", каб захаваць адзіную кінематаграфічную прастору нашых краін, падтрымаць тых майстроў экрана, чые фільмы сцвярджаюць маральныя і эстэтычныя ідэалы, дапамагаюць маральнаму ўзвышэнню асобы і набыццю ўнутранай свабоды.
І з той пары фестываль з гонарам выконвае сваю місію, дэманструе шырыню творчых поглядаў і павагу да нацыянальных традыцый як вялікіх, так і малых народаў, не адступае перад націскам глабалізацыі. Думаю, менавіта гэта стварае ўнікальную атмасферу мінскага кінафоруму, якая так цэніцца ў Беларусі і за мяжой.
Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і сапраўды ўсенароднай любові наш "Лістапад" з года ў год пашырае свае межы, збірае старых і новых сяброў, прадстаўляе лепшыя ўзоры сучаснага кінематографа і дае магчымасць праявіць сябе маладым талентам.
Не сумняваюся, што сёлетні фестываль падорыць нам шмат яркіх, наватарскіх ідэй, непаўторных вобразаў і эмоцый, дасць магутны імпульс далейшаму развіццю гуманітарнага і культурнага дыялога. А Беларусь і яе сталіца раскрыюцца для сусветнай кінаіндустрыі з пункту гледжання новых магчымасцяў і перспектыў плённага супрацоўніцтва.
Зычу нашаму кінафоруму паспяховай працы, а ўсім вам — моцнага здароўя, натхнення, шчасця і добрага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.