У госці — да сваякоў

Источник материала:  
Дамова паміж Беларуссю і Літвой аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый будзе спрыяць пашырэнню ўзаемаадносін
Нагадаем, што мэта гэтай дамовы — палегчыць магчымасць паездак у блізкія раёны краін-суседак для жыхароў тых населеных пунктаў, якія знаходзяцца не далей, чым за 50 кіламетраў ад мяжы. З буйных гарадоў у гэтую зону трапляюць Гродна, Вільнюс, Ліда. Поўны пералік населеных пунктаў будзе апублікаваны пасля ратыфікацыі дакумента. Мяркуецца, ён запрацуе ўжо ў наступным годзе — да гэтага ўжо рыхтуюцца консульскія аддзелы, памежнікі, мытні па абодвух баках.
Навіна асабліва радасная для тых родзічаў і сваякоў, якія “жывуць на дзве краіны” з часу распаду Саюза. “Мы ўсе вельмі чакалі падпісання дамовы, хоць я, прызнацца, не верыла, што так хутка пойдзе гэты працэс, — радуецца Віталія Калеснік, старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Беларуская сябрына літоўцаў”. — Як вядома, яшчэ за савецкім часам менавіта ў гэтай 50-кіламетровай зоне была вялікая працоўная міграцыя: жыхары Беларусі ездзілі на работу ў Літву і наадварот. І цяпер частка роду, бывае, жыве ў Беларусі, другая — у Літве. Шмат такіх людзей у Астравецкім раёне, у Воранаўскім, Ашмянскім, у Гродне… Гэтыя пяцьдзесят кіламетраў узаемнага даверу для ўсіх цудоўны падарунак! Будзе прасцей ездзіць і на экскурсіі, на аздараўленне ў санаторыі, займацца бізнесам…”

Пётр Арэшка

←Германия требует от Белоруссии отмены смертной казни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика