Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзілму Русеф з выбраннем Прэзідэнтам Бразіліі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Дзілму Русеф з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія.

"Упэўнены, што дзякуючы вашай невычэрпнай энергіі і стараннай рабоце на карысць бразільскага народа будуць значна прымножаны дасягненні на шляху палітычнага і эканамічнага развіцця краіны". Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да поўнамаштабнага дыялога з Бразіліяй, пашырэння міждзяржаўных кантактаў, паглыблення супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, навукі, высокіх тэхналогій, культуры.

Прэзідэнт Беларусі накіраваў таксама віншаванне Луісу Інасіу Луле да Сілва ў сувязі з перамогай Дзілмы Русеф, прадстаўніцы Партыі працоўных, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час перагавораў у сакавіку 2010 года былі дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці па істотных пытаннях двухбаковых адносін, закладзены трывалы падмурак для іх умацавання і актывізацыі на перспектыву. "Не сумняваюся, што з выбраннем на высокую пасаду вашай прыхільніцы намечаныя сумесныя праекты не толькі будуць прадоўжаны, але і атрымаюць моцны імпульс для ажыццяўлення на карысць грамадзян Беларусі і Бразіліі".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Хорошая слышимость

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика