Аляксандр Лукашэнка: "Трагедыя на "Пінскдрэў-ДСП" — агульная бяда і сур'ёзны ўрок на будучае"
04.11.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім работнікаў СТАА "Пінскдрэў-ДСП", якія загінулі і памерлі ў выніку аварыі на прадпрыемстве.
"Трагедыя, якая забрала жыцці блізкіх вам людзей, узрушыла ўсіх грамадзян Беларусі. Гэта не толькі ваша асабістае гора, а наша агульная бяда і сур'ёзны ўрок на будучае, — гаворыцца ў спачуванні. — У гэту сумную гадзіну будзьце мужнымі і не падайце духам. Вы і ўсе, хто пацярпеў у тым страшным пажары, заўсёды можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы. Мы прыкладзём максімальныя намаганні, каб больш не дапусціць такога ў нашай краіне. Сілы і вытрымкі вам. Светлая памяць аб вашых родных назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах".