Сёння Беларусь наведаюць кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы
Згодна з паведамленнем польскага МЗС, «абодва міністры хочуць выказаць беларускаму боку выразнае еўрапейскае пасланне» ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі.
Першай у праграме візіту значыцца сустрэча з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Затым Вестэрвеле і Сікорскі правядуць перамовы з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
Сікорскі таксама мае намер сустрэцца з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеемдля абмеркавання
У 18.00 Сікорскі і Вестэрвеле маюць намер даць
У інтэрв’ю Suddeutsche Zeitung ад 30 кастрычніка кіраўнік МЗС ФРГ заявіў, што мае намер заклікаць Аляксандра Лукашэнку адмовіцца ад рэпрэсій падчас прэзідэнцкіх выбараў.
«Мы не будзем умешвацца ў перадвыбарную барацьбу, аднак з усёй выразнасцю дадзім зразумець, што мы з вялікай занепакоенасцю ўспрымаем дзяржаўныя рэпрэсіі напярэдадні выбараў, — сказаў Вестэрвеле. — Мы падкрэслім, што празрыстая перадвыбарная барацьба, каб мець дастатковую эфектыўнасць для партый і грамадзянскай супольнасці, павінна прадугледжваць і свабодны доступ да сродкаў масавай інфармацыі».
Вестэрвеле сказаў, што ў выпадку абрання Беларуссю дэмакратычнага курсу стане магчымым яе далейшае збліжэнне з Еўропай.
У Мінск кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ФРГ і Беларусі накіруюцца з Вільні.
Сёння раніцай Гіда Вестэрвеле сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, якая наведала Беларусь 20 кастрычніка, і з літоўскім калегам Аўдронюсам Ажубалісам. Паводле звестак
Варта адзначыць, што Сікорскі наведваў Беларусь у верасні 2008 года, тады ён сустракаўся з Мартынавым. Што да Вестэрвеле, то гэта першы за апошнія 15 гадоў візіт міністра замежных спраў ФРГ у Беларусь.
***
Паводле прагнозаў аналітыкаў,
падчас візіту кіраўнікі МЗС Германіі і Польшчы назавуць умовы для працягу дыялогу Беларусі і ЕС пасля прэзідэнцкіх выбараў.«Будзе гутарка аб тым, што можа атрымаць Беларусь у выпадку іх правядзення ў
На яго думку, будуць яшчэ раз названы ўмовы, якія дэклараваліся і ў рэзалюцыі Савета ЕС 25 кастрычніка, і ў заявах еўрапейскіх палітыкаў аб неабходнасці правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
Паводле слоў Карбалевіча, Мінск ужо ідзе на выкананне гэтых умоў. «Ужо тое, што збор подпісаў праходзіць даволі ліберальна ў параўнанні з папярэднімі кампаніямі, гаворыць аб тым, што на гэтым этапе ўлады ўключылі механізм палітычнага пацяплення», — гаворыць ён.
«Іншая справа, што ЕС хацеў бы большага — хацеў бы наогул свабодных і дэмакратычных выбараў. А беларускія ўлады да гэтага не гатовы, а гатовы толькі да частковых саступак», — лічыць палітолаг.
БелаПАН