Паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі адзначаюць 38 працэнтаў грамадзян краіны
29.10.2010
—
Новости Политики
Паступовае паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў Беларусі адзначаюць 38 працэнтаў грамадзян Беларусі, 35,5 працэнта лічаць яе стабільнай. Такія звесткі маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 11—14 кастрычніка Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА. На працягу верасня—кастрычніка істотных ваганняў у ацэнцы сацыяльна-эканамічнай сітуацыі не назіралася.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь