Сярэдняя зарплата ў Беларусі да канца 2010 года чакаецца на ўзроўні $503 у эквіваленце

Источник материала:  

Паводле папярэдняй ацэнкі, да канца 2010 года сярэдняя заработная плата ў Беларусі павялічыцца да Br1 млн 576 тыс., або $503 у эквіваленце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўрадзе.

У жніўні гэтага года намінальная налічаная сярэдняя заработная плата склала Br1 млн 286,9 тыс., або $430 у эквіваленце.

Трэба адзначыць, што з 1996 года ў рэспубліцы штогод забяспечваецца рост заработнай платы. За апошнія 15 гадоў рэальная зарплата работнікаў Беларусі павялічылася ў 4,9 раза (для параўнання: у Расіі — у 2,5 раза, у Казахстане — у 3,1 раза, ва Украіне — у 2,7 раза).

Сярод краін СНД па велічыні заработнай платы ў доларавым эквіваленце Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы пасля Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Гэта звязана, у асноўным, з высокім узроўнем аплаты працы ў здабыўной прамысловасці дзвюх краін. Як сведчыць аналіз налічанай за ліпень 2010 года сярэдняй заработнай платы ў асобных краінах СНД, пералічанай па курсу нацыянальных валют у долары ЗША, у Расіі гэты паказчык склаў $695 (у 2005 годзе было $303, у 2009 годзе — $622), у Казахстане — $558 (адпаведна $256 і $453). У Беларусі сярэдняя зарплата ў ліпені гэтага года дасягнула $427, у 2005 годзе яна складала $215, у 2009 годзе — $350. У ліпені гэтага года ў Азербайджане сярэдняя заработная плата была $409, у Арменіі — $307, ва Украіне — $300, у Малдове — $243, у Кыргызстане — $157, Таджыкістане — $79.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

←Большинство претендентов от оппозиции на участие в очередных президентских выборах в Беларуси мало известны в ЕС, считает Яцек Протасевич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика