Прэс-сакратара Андрэя Саннікава выклікалі ў пракуратуру праз фільм «Хросны Бацька — 4»

Источник материала:  
18.10.2010 15:13 — Новости Политики

Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава, апыталі ў панядзелак у пракуратуры Мінскай вобласці. Прадметам апытання стаў нашумелы фільм тэлеканала НТВ «Хросны Бацька — 4. Апошняя восень».

«Следчага пракуратуры Азарэвіча цікавіла маё выказванне ў фільме „Хросны бацька — 4“, дзе я выказаў перакананасць у тым, што смерць Алега Бябеніна была гвалтоўнай.

Мне было зададзена пытанне, ці ёсць у мяне нейкая канкрэтная інфармацыя пра забойства або я проста выказаў сваю здагадку. Я растлумачыў, што ў інтэрв’ю з журналістамі тэлеканалу НТВ заявіў, што версію пра самагубства Алега лічу непераканаўчай зыходзячы з асабістых якасцяў Бябеніна і акалічнасцяў здарэння, уключаючы ранкі на кісці левай рукі, спосаб павешання, няяснасці з часам смерці і іншыя несупадзенні ў афіцыйнай версіі. Таксама следчага цікавіла дзейнасць Алега як кіраўніка сайта charter97.org і тое, хто кіруе сайтам сёння», — раказаў Аляксандр Атрошчанкаў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі».

На гэтую ж тэму ў панядзелак быў апытаны пракуратурай сябар Алега Бябеніна Фёдар Паўлючэнка.

Падзяліцца навіной: 
europeanbelarus.org

←Ввоз пассажирских самолетов - по нулевой пошлине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика