20 кастрычніка Мінск наведае прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце

Источник материала:  
18.10.2010 15:21 — Новости Политики

20 кастрычніка Мінск наведае прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце

У сераду, 20 кастрычніка, Мінск з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

Плануецца, што перамовы Лукашэнкі і Грыбаўскайце пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаваў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, мяркуецца, што па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамляе сайт беларускага кіраўніка.

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі наведваў Літву 17 верасня 2009 года.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Прэс-сакратара Андрэя Саннікава выклікалі ў пракуратуру праз фільм «Хросны Бацька — 4»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика