Свабоду iнфармацыi ў Байнэце нiхто абмяжоўваць не будзе
Указ № 60 не накiраваны на абмежаванне свабоды iнфармацыi. Аб гэтым паведамiў 14 кастрычнiка супрацоўнiк Аператыўна-аналiтычнага цэнтра пры Прэзiдэнце Беларусi Сяргей Краўцоў, выступаючы перад удзельнiкамi канферэнцыi "Дзелавы Інтэрнэт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння шмат размоў вядзецца аб тым, што ў нацыянальным сегменце сеткi Iнтэрнэт стануць абмяжоўваць доступ да iнфармацыi. Аднак усю гэту сiтуацыю можна ахарактарызаваць шэкспiраўскiм "шмат шуму з нiчога", — лiчыць ён.
Паводле яго слоў, сёння нiхто не можа сказаць, што яму без яго згоды абмежавалi iнтэрнэт-доступ. Згадзiўся з гэтым меркаваннем i генеральны дырэктар IП "Альтэрнатыўная лiчбавая сетка" (брэнды "Атлант Тэлекам" i "Шпаркi дамавiк") Iгар Сукач. Ён адзначыў, што практыка прымянення ўказа № 60 ужо склалася i не выклiкае так многа пытанняў, як гэта было раней.
Прадстаўнiк ААЦ адзначыў, што пры падрыхтоўцы ўказа аб рэгуляваннi Iнтэрнэту вывучаўся вопыт замежных краiн.