Уладзімір Макей і Уільям Дэлахант абмеркавалі перспектывы беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва
Учора адбылася сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея са старшынёй падкамітэта па Еўропе Камітэта па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Уільямам Дэлахантам, які ўпершыню наведвае Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
У ходзе перагавораў абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковых адносін Беларусі і ЗША на сучасным этапе, перспектывы інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах. Закранута тэма правядзення ў Беларусі кампаніі па выбарах Прэзідэнта краіны.
Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі адносна магчымых новых формаў выбудоўвання ўзаемадзеяння і дыялога паміж дзвюма дзяржавамі.
Бакі таксама канстатавалі неабходнасць больш цеснага ўключэння дзелавых колаў ЗША ў эканамічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю ў мэтах актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.