Сяргей Сідорскі адзначыў пазітыўную тэндэнцыю росту беларуска-расійскага тавараабароту

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ўчора ў Маскве, адзначыў пазітыўную тэндэнцыю штомесячнага росту беларуска-расійскага тавараабароту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага ўрада паведаміў, што за студзень—жнівень гэтага года аб'ём гандлю Беларусі і Расіі перасягнуў 500 млрд расійскіх рублёў ($17 млрд), што склала 117,1 працэнта да ўзроўню студзеня—жніўня 2009 года.

На думку Сяргея Сідорскага, гэтыя тэндэнцыі наглядна паказваюць, што Беларусь і Расія паспяхова пераадольваюць негатыўныя наступствы сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу. Паводле яго слоў, у пэўнай ступені гэтаму садзейнічала сумесная работа ўрадаў дзвюх краін у рамках антыкрызіснага плана. Абмеркаванне ходу выканання гэтага дакумента з'яўляецца адным з ключавых пытанняў парадку дня сённяшняга пасяджэння.

Беларусь і Расія настроены на развіццё супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Перакананы, што праблемы, спрэчкі, недастатковае разуменне, як і ў сям'і, яны непазбежныя. Але спадзяванні нашых брацкіх народаў — важнейшыя", — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

На яго думку, рэзерваў для нарошчвання беларуска-расійскага супрацоўніцтва яшчэ шмат: неабходна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял у кааперацыі, падтрымліваць высокатэхналагічныя праекты.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што неабходна максімальна хутка завяршыць работу над бюджэтам Саюзнай дзяржавы на 2011 год, каб забяспечыць бесперабойнае фінансаванне сумесных праграм.

Правядзенне пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося ўчора ў Маскве, заняло беспрэцэдэнтна кароткі час. Абмеркаванне 32 пытанняў парадку дня адбылося на працягу паўгадзіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парадак дня быў прапрацаваны экспертамі настолькі дасканала, што нявырашаных пытанняў перад пасяджэннем у нас не было, — пракаментаваў такую скарацечнасць абмеркавання дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін. — Усе пытанні абмяркоўваліся папярэдне дэталёва як на пасяджэнні сумесных калегій, так і на двухбаковых сустрэчах".

←Американский конгрессмен встретился с высшими белорусскими чиновниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика