Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у ходзе маючага адбыцца рабочага візіту венесуэльскага лідара ў Беларусь абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

На 16 кастрычніка запланаваны перагаворы лідараў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складзе, па выніках якіх плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

У ходзе візіту Уга Чавес таксама наведае культурна-спартыўны комплекс "Мінск-арэна" і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Акрамя таго, увазе высокага госця будзе прадстаўлена экспазіцыя нафтагазавага абсталявання, якое выпускаецца ў рэспубліцы. Прэзідэнт Венесуэлы азнаёміцца з работай і магчымасцямі будаўнічай галіны Беларусі, наведае адну з будпляцовак у Мінску.

←Американский конгрессмен встретился с высшими белорусскими чиновниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика