Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць прапрацоўку бізнэс-планаў праектаў з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць прапрацоўку бізнэс-планаў праектаў з прыцягненнем кітайскіх інвестыцый у агульным аб'ёме $15 млрд. Такую задачу ён паставіў 14 кастрычніка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На сустрэчы быў абмеркаваны шэраг буйных інвестыцыйных праектаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць працэс прадстаўлення бізнэс-планаў па рэалізацыі асобных важных праектаў, дамоўленасць аб выкананні якіх дасягнута ў час яго візіту ў Кітай. У Пекіне быў падпісаны пакет дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў Беларусі і Кітая на агульную суму $3,5 млрд. Са снежня пачнецца фінансаванне гэтых праектаў. Прэзідэнт Беларусі таксама паставіў задачу ўжо ў гэтым годзе адпрацаваць праекты з аб'ёмам інвестыцый не меншым за $10 млрд з крэдытнай лініі $15 млрд. Гэта датычыцца рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення, перш за ўсё, прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасці. Так, у краіне ставіцца задача на працягу 2-3 гадоў давесці глыбіню нафтаперапрацоўкі да 92 працэнтаў, што адпавядае лепшым заводам сусветнага ўзроўню. Акрамя таго, будуць мадэрнізаваны машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Падрыхтавана 30 праектаў па мадэрнізацыі энергетычнай сістэмы, ёсць праекты па будаўніцтве ў краіне новых вытворчасцяў.

Прэзідэнт запатрабаваў ужо ў бліжэйшы час прадставіць праекты кітайскім партнёрам.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб тых пытаннях, якія плануецца разгледзець 15 кастрычніка ў Маскве на чарговым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Парадак дня Саўміна налічвае больш як 30 пунктаў.

Сяргей Сідорскі далажыў Прэзідэнту, што будуць прыняты ўсе меры, каб у лістападзе—снежні выйсці на афармленне гатовых дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы.

Прэзідэнту даложана таксама аб развіцці эканомікі Беларусі за дзевяць месяцаў 2010 года. У цэлым тэмп росту ўнутранага валавога прадукту склаў 106,6 працэнта да ўзроўню ВУП мінулага года за аналагічны перыяд, значныя тэмпы росту дэманструе прамысловасць — 110 працэнтаў. У знешнім гандлі тэмп росту экспарту апярэджвае тэмп росту імпарту на 3 працэнты. Выконваюцца заданні па будаўніцтве жылля: у студзені—верасні ўведзена больш як 5 млн кв. м. Урад прымае ўсе меры для таго, каб выканаць сацыяльныя гарантыі па ўзроўні заработнай платы. Сёння ў эканоміцы ёсць магчымасці для таго, каб за кошт зніжэння матэрыялаёмістасці, энергаёмістасці, укаранення новых тэхналагічных мерапрыемстваў выйсці на ўзровень заработнай платы $500 у эквіваленце, забяспечыўшы пры гэтым рост прадукцыйнасці працы больш як на 9 працэнтаў.

Дзяржава выконвае ўсе сацыяльныя абавязацельствы па выплаце пенсій, дапамог, а таксама іншых відах сацзабеспячэння.

Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў па актывізацыі работы ў інвестыцыйнай сферы. Цяпер прырост інвестыцый знаходзіцца на ўзроўні 9-10 працэнтаў, на канец года плануецца выйсці на 25 працэнтаў. Прэм'ер-міністр далажыў, што лічыць гэта магчымым, паколькі ў краіне вельмі высокая ступень гатоўнасці інвестыцыйных аб'ектаў, увод якіх плануецца ў лістападзе—снежні.

Урад упэўнены ў тым, што эканоміка да канца года значна прыбавіць у росце ВУП да існуючага сёння ўзроўню.

Горшыя тэмпы дэманструе сельская гаспадарка. Страты ў раслінаводстве з-за прыродных катаклізмаў склалі прыкладна 30 працэнтаў да тых вынікаў, якія планаваліся па году.

Інфляцыя ў краіне знаходзіцца на ўзроўні 6,8 працэнта, гэта значыць, у межах запланаваных на год параметраў.

Кіраўніку дзяржавы даложана таксама аб ходзе падрыхтоўкі да Беларускага інвестыцыйнага форуму, які пройдзе ў лістападзе ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Ва ўрад паступаюць заяўкі ад патэнцыяльных замежных партнёраў. Са свайго боку ўрад і аблвыканкамы абавязуюцца прадставіць на форуме значную колькасць інвестыцыйных прапаноў рэгіянальнага ўзроўню, галіновага, дзяржаўнага — ад будаўніцтва гасцініц да рэканструкцыі аўтамабільных дарог, мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў.

←Американский конгрессмен встретился с высшими белорусскими чиновниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика