Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў законы "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь", "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь" і "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2011 год". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Названыя дакументы прынятыя 14 верасня 2010 года Палатай прадстаўнікоў (за выключэннем закона "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2011 год", які быў прыняты 7 верасня 2010 года) Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

←Американский конгрессмен встретился с высшими белорусскими чиновниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика