Прэзідэнт Беларусі адобрыў размяшчэнне дзяржаблігацый на расійскім рынку

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 527, якім прадаставіў права ўраду Беларусі ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на расійскім рынку. Тэкст указа размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што ў мэтах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку краіны Савету Міністраў прадастаўлена права ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на суму да 15 млрд расійскіх рублёў (уключна) з тэрмінам абарачэння да пяці гадоў і арганізаваць іх размяшчэнне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні паслуг па арганізацыі размяшчэння дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь, намініраваных у валюце Расійскай Федэрацыі і эмітуемых на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, ад 23 снежня 2009 года. Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю. Арганізатарамі выпуску стануць Ашчадбанк Расіі і яшчэ два банкі.

←Проблему вещания и распространения российских СМИ в Беларуси планируется решить в рамках соглашения на уровне СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика