У Беларусі захаваны і прымножаны лепшыя традыцыі савецкай школы працоўных рэзерваў

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем з дня заснавання сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі навучэнцаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання і ветэранаў прафтэхадукацыі.

Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь па праву можа ганарыцца дасягненнямі ў падрыхтоўцы прадстаўнікоў самых масавых і запатрабаваных прафесій, ад якіх у многім залежаць поспехі айчыннай эканомікі. У краіне захаваны і прымножаны лепшыя традыцыі савецкай школы працоўных рэзерваў. Штогод у эканоміку краіны ўліваецца каля пяцідзесяці тысяч маладых рабочых, якія паспяхова працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. Многія з іх сталі перадавікамі вытворчасці, адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. "Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі не толькі з'яўляецца кузняй рабочых кадраў, але і паспяхова вырашае грамадска значныя задачы маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі. За гэтым стаіць вялікая праца выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання. Дзякую вам за адданасць справе і вялікі ўклад ва ўмацаванне эканамічнай магутнасці роднай краіны", — гаворыцца ў віншаванні.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Беларусь попросит Китай перейти на бег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика