Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў КНР наведае экспазіцыі Беларусі і Кітая на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2010"

Источник материала:  

Напярэдадні рабочага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку, які адбудзецца 9—11 кастрычніка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю прадстаўнікам цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі Кітая.

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з журналістамі Цэнтральнага тэлебачання Кітая, Дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа" і газеты "Жэньмінь жыбаа".

Аляксандр Лукашэнка адказаў амаль на паўтара дзясятка пытанняў, у тым ліку асабістыя. Пытанні датычыліся як розных аспектаў беларуска-кітайскіх адносін, так і ў цэлым знешняй і ўнутранай палітыкі ў Беларусі.

Адказваючы на пытанне аб сваіх чаканнях ад маючага адбыцца візіту, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Вельмі чакаю, што Кітай пасля гэтага хутчэй пачне інвеставаць, у большым аб'ёме ісці ў нашу краіну, у нашу эканоміку, і, думаю, ад гэтага мы выйграем". Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што перагаворы са Старшынёй КНР Ху Цзіньтаа паслужаць замацаванню станоўчай тэндэнцыі ў развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. "Каб замацаваць гэту тэндэнцыю, зрабіць яе пастаяннай, выключыць усялякае вяртанне, мы павінны правесці гэту сустрэчу. Я вельмі шмат чакаю ад перагавораў са Старшынёй КНР Ху Цзіньтаа, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Лічу, што мы будзем сустракацца з сябрам беларускага народа".

Закранаючы ў інтэрв'ю беларуска-расійскую тэматыку і, у прыватнасці, працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Крыху, вядома, мы прытармазілі тут з-за вядомых прычын. Але мне здаецца — гэта пераадольна. Не трэба гэта дэманізаваць, гіпербалізаваць. Мы наладзім адносіны з Расіяй і знойдзем такія шляхі. Не можа Расія без Беларусі, як і Беларусь не можа без Расіі. Нам будзе цяжка без Расіі, Расіі будзе таксама вельмі цяжка і складана без Беларусі. У нас павінны быць нармальныя адносіны". "Таму ўсе гэтыя рознагалоссі, незразумелыя недамоўкі — гэта адыдзе ў мінулае", — упэўнены беларускі лідар.

У ходзе маючага адбыцца візіту ў КНР Аляксандр Лукашэнка наведае нацыянальныя экспазіцыі Беларусі і Кітая на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2010" у Шанхаі, сустрэнецца са Старшынёй КНР Ху Цзіньтаа, а таксама азнаёміцца з рэалізацыяй сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, у прыватнасці па вытворчасці і сэрвісным абслугоўванні на тэрыторыі Кітая кар'ерных самазвалаў БелАЗ.

←Беларусь попросит Китай перейти на бег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика