Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прыхаджан Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь з 300-годдзем асвячэння мінскага Архікафедральнага касцёла ў гонар Прасвятой Дзевы Марыі

Источник материала:  

 Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння гэты выдатны гісторыка-культурны помнік дзякуючы сумесным намаганням дзяржавы і Рымска-каталіцкай царквы адрадзіўся ва ўсёй прыгажосці, уражвае цудоўнымі архітэктурнымі формамі і ўнікальнымі фрэскамі.

У віншаванні падкрэсліваецца, што касцёл стаў сапраўдным культурным цэнтрам, дзе актыўна ажыццяўляецца дабрачынная і асветніцкая дзейнасць, штогод адбываецца шмат цікавых падзей. Яго свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане робяць важкі ўнёсак ў абагачэнне духоўных традыцый нашага народа, праводзяць вялікую сацыяльную работу.

"Няхай і надалей Архікафедральны касцёл дапамагае людзям усведамляць сваю сутнасць, выхоўваць пачуцці міласэрнасці і любові, заахвочвае іх самааддана служыць нашай Радзіме", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прыхаджанам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

←Беларусь попросит Китай перейти на бег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика