Калі Беларусь увядзе мараторый на смяротнае пакаранне?
08.10.2010 18:51
—
Новости Политики
Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне будзе магчыма тады, калі грамадскае меркаванне зменіцца істотна. Аб гэтым на адкрыцці выставы “Смерць — гэта не правасуддзе” ў сталічным Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны заявіў старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Мікалай Самасейка.
Экспазіцыю “Смерць — гэта не правасуддзе” ўтвараюць 100 плакатаў, адабраных больш як з 2000 работ у межах конкурса “Poster4Tomorrow”, які ладзіўся сёлета пад патранатам Генсека Рады Еўропы. Адначасова з Мінскам выстава адкрылася ў чатырох дзесятках гарадоў па ўсім свеце, у тым ліку ў штаб-кватэры ААН ў Нью-Ёрку і будынку Еўрапарламента ў Бруселі.
“Часовая мера”
Па словах Мікалая Самасейкі, беларускі бок “цудоўна ведае, што большасць краінаў Еўропы пайшлі на адмену смяротнага пакарання насуперак грамадскаму меркаванню”. Ён нагадаў, што ў Беларусі ў 1996 годзе адбыўся рэферэндум, на якім больш за 80 % грамадзян выказаліся супраць яе адмены.
Старшыня парламенцкай камісіі падкрэсліў, што смяротнае пакаранне значыцца ў Канстытуцыі як часовая мера і на заканадаўчым ўзроўні прадугледжана яе адмена. Пытанне толькі: “Калі?” Ён таксама патлумачыў, што ў Крымінальным кодэксе ёсць 14 артыкулаў, якія прадугледжваюць смяротны прысуд у якасці найвышэйшай меры пакарання, аднак на справе цягам доўгіх год ён выкарыстоўваецца толькі па адным з іх — “наўмыснае забойства з абцяжарваючымі абставінамі”.
“Мы прызнаём еўрапейскія каштоўнасці… Аднак у сілу геаграфічнага становішча паміж Захадам і Усходам, у нас свая спецыфіка і павінен быць свой шлях, на якім неабходна ўлічваць грамадскае меркаванне”, — адзначыў дэпутат.
Пры гэтым заканатворца заўважыў, што поўная адмена смяротнага пакарання ў Беларусі магчыма толькі шляхам рэферэндуму. Аднак “увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне будзе першым крокам да яе адмены”.
“Зрухі ў пазітыўны бок”
Самасейка паведаміў, што першыя крокі ў накірунку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне можна будзе рабіць тады, “калі грамадскае меркаванне зменіцца істотна”, але пакуль “нам яшчэ далёка, каб лічыць так”.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта TUT.BY, хто і як будзе замяраць грамадскае меркаванне, Мікалай Самасейка адказаў, што пры стварэнні рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання, якая працуе ў парламенце са снежня, было прадугледжана правядзенне сацыялагічных даследаванняў на пачатку, у сярэдзіне і ў канцы працы.
“Апошняе даследаванне будзе праведзена, калі ўсе запланаваныя мерапрыемствы будуць выкананыя. Калі ж сёння паглядзець на вынік сацыялагічных апытанняў, пачытаць інтэрнэт-форумы, у тым ліку і ў вас на TUT.BY, можна гаварыць аб зрухах у пазітыўны бок”, — адзначыў Самасейка.
Прынцыповая пазіцыя Еўропы
Прадстаўнік Генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Данііл Хачабо ў чарговы раз падкрэсліў, што настойлівасць, з якой Рада Еўропы дабіваецца адмены смяротнага пакарання ў Беларусі — прынцыповая пазіцыя арганізацыі.
“Мы разумеем, што гэта складанае і вострае пытанне, якое не вырашаецца імгненна. Аднак мы гатовыя працаваць разам з Беларуссю, каб урэшце атрымаць вынік, якога мы ўжо дасягнулі з 47 краінамі Еўропы — зрабіць краіну зонай, вольнай ад смяротнага пакарання”, — адзначыў прадстаўнік Рады Еўропы.
Данііл Хачабо распавёў, што яны не маюць гатовай формулы, як адмяняць пакаранне, аднак калі Беларусь жадае ўступіць у Раду Еўропы, для якой гэта пытанне прынцыповае, то “яго трэба вырашаць”.
У сваю чаргу, часовы павераны ў справах Еўразвяза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель паведаміў, што для ЕЗ пытанне адмены смяротнага пакарання таксама ёсць адным з прыярытэтных момантаў палітыкі ў сферы праў чалавека і асабісты прыярытэт камісара па знешняй палітыцы баранесы Кэтрын Эштан.
Апошнія прысуды пагоршылі стасункі
Нагадаем, Беларусь — адзіная краіна ў Старым Свеце, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы і з 1996 года ніяк не прадстаўленая ў яе Парламенцкай асамблеі.
Сёння ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ёсць асноўнай умовай для ўзнаўлення статусу спецыяльнага запрошанага для Беларусі ў ПАРЕ. Такое патрабаванне ўпершыню было агучана ў прынятай летась рэзалюцыі асамблеі па Беларусі. Менавіта кампанія па прапагандзе адмены смяротных прысудаў у Беларусі — адзінай краіны Еўропы, дзе гэтая вышэйшая мера пакарання дзейнічае — ёсць адным з асноўных накірункаў працы Інфармацыйнага цэнтра Рады Еўропы, адкрытага на базе Белдзяржуніверсітэта ў мінулым годзе.
Нягледзячы на аднаўленне дыялогу паміж беларускім бокам і Радай Еўропы, у сакавіку ў Беларусі былі прыведзены да выканання два смяротныя прысуды, а ў верасні вынесены яшчэ адзін.
“Апошнія смяротныя прысуды значна пагоршылі атмасферу ўзаемадачыненняў паміж Беларуссю і Радай Еўропы”, — заявіў некалькі дзён таму прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Меўлют Чавушоглу, дадаўшы, што апошнім часам яны не бачаць пазітыўных крокаў з боку нашай краіны.
Каментуючы гэтую заяву на просьбу карэспандэнта TUT.BY прадстаўнік Беларусі ў Радзе Еўропы Андрэй Бушыла заўважыў, што патрабаванні аб ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ёсць “завышанымі”, бо Беларусь не з’яўляецца сябром Рады Еўропы.
“Апроч таго хачу дадаць, што нават не ўсе краіны - сябры Рады Еўропы паставілі подпісы пад пратаколамі № 6 і № 13 (дакументы, якія на заканадаўчым узроўні ўвялі забарону на выкарыстанне смяротнага пакарання ў краінах Рады Еўропы. – TUT.BY). Беларусь жа з’яўляецца адзінай краінай Еўропы, дзе пытанне смяротнага пакарання было вынесена на агульнарэспубліканскі рэферэндум".
Існуе сусветная тэндэнцыя па адмене смяротнага пакарання. З 1993 па 2009 гады колькасць краін, якія забаранілі смяротнае пакаранне, вырасла з 55 да 97. Сёння заканадаўча або на практыцы забаранілі прымяненне смяротнай кары ў 139 краінах (2/3 ад усіх краін свету). У Еўропе смяротныя прысуды не выносіліся болей за 10 год. Па данных жа міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, пачынаючы з 1991 года ў Беларусі былі пакараны смерцю каля 400 чалавек.
Выстава, арганізаваная Інфармацыйным пунктам Рады Еўропы ў Мінску сумесна з прадстаўніцтвам Еўразвяза ў Беларусі, будзе працаваць з 9 кастрычніка па 11 снежня. Дадамо, што 23 верасня ў Мінску адбыўся круглы стол паміж прадстаўнікамі беларускага парламента і Рады Еўропы па праблеме адмены смяротнага пакарання.