Крэмль запрашае беларускіх журналістаў

Источник материала:  
07.10.2010 13:59 — Новости Политики

Крэмль запрашае беларускіх журналістаў

Расейскія ўлады вырашылі растлумачыць сваю пазіцыю ў канфлікце з Лукашэнкам наўпрост. Журналістаў беларускіх незалежных СМІ другі раз за год запрасілі ў Крэмль. Гэтым разам з журналістамі сустрэнецца кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Нарышкін.

Беларусаў чакаюць у Крамлі 13 кастрычніка. Сярод іншых запрошаны і рэпарцёр «Нашай Нівы». Запрошаныя і іншыя незалежныя газеты, і інтэрнэт-парталы.

Ніякіх папярэдніх умоваў няма. Пытанні загадзя ўзгадняць не трэба.

Калі мінулы раз рэдактараў беларускіх СМІ запрашалі да Мядзведзева, беларускія СМІ самі аплачвалі дарогу.

Расійскім падаткаплатнікам гэта нічога не каштавала. З боку адміністрацыі кіраўніка Расейскай Федэрацыі журналістам ласкава прапанавалі кубачак кавы.

У той жа час беларускі бок ладзіць для расійскіх рэпарцёраў відовішчныя туры.

На мінулым тыдні 102 расійскім журналістам аплацілі дарогу ў Мінск і назад, а таксама пражыванне ў гатэлі «Планета». Журналістаў размясцілі ў нумарах бізнэс-класа. Цягам трох дзён іх вазілі на экскурсіі. На самой прэс-канферэнцыі іх чакалі пакеты з падарункамі і сувенірамі.

А якое пытанне задалі б у Крамлі вы, чытачы?

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Депутаты Госдумы РФ примут участие в наблюдении за выборами в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика