Дзярждума падтрымала Мядзведзева
«Антырасійская рыторыка, якая выкарыстоўваецца зараз кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, выклікае здзіўленне і поўнае непрыманне ў расійскага народа, ідзе ўразрэз з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — цытуе дакумент РІА Новости.
Дэпутаты Дзярждумы падтрымалі пазіцыю, выказаную на гэты конт прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У заяве адзначаецца, што перад Расіяй і Беларуссю «стаяць стратэгічныя задачы», і гэта накладвае на абедзве дзяржавы «асаблівую адказнасць», найперш за развіццё інтэграцыйных працэсаў у межах СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.
«Расія, — падкрэсліваецца ў заяве Дзярждумы, — была і застаецца цвёрдым прыхільнікам саюзнага будаўніцтва. <…> Кан’юнктурныя палітычныя інтарэсы, якія сталі браць верх падчас перадвыбарнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, не павінны прывесці да падрыву саюзніцкіх стратэгічных адносін паміж нашымі краінамі, убіць клін у цесны саюз двух братэрскіх народаў».
Ініцыятарам прыняцця заявы выступіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД Аляксей Астроўскі.
«Тое, што прагучала з вуснаў кіраўніка беларускай дзяржавы, — гэта бягучы палітычны момант, кан’юнктура, якая звязана з бягучай палітычнай кампаніяй, што праходзіць цяпер на тэрыторыі братэрскай дзяржавы», — лічыць ён.«Таксама, на жаль, трэба канстатаваць, што тое, што прагучала, з’яўляецца ў тым ліку спробай некаторых сіл на Захадзе, якія нястомна працягваюць спрабаваць разбурыць тыя інтэграцыйныя працэсы, што існуюць на ўсёй пастсавецкай прасторы і паміж нашымі дзяржавамі», — дадаў Астроўскі.
Ён таксама падкрэсліў, што, «паводле інфармацыі, якая паступае ў камітэт з розных кампетэнтных крыніц, у гэтым удзельнічае і збеглы расійскі прадпрымальнік Барыс Беразоўскі».
1 кастрычніка на
4 кастрычніка Дзмітрый Мядзведзеў у сваім відэаблогу размясціў зварот, у якім заявіў, што кіраўніцтва Беларусі спрабуе зрабіць з Масквы аднаго з галоўных ворагаў Мінска. Мядзведзеў адзначыў, што перадвыбарная кампанія Лукашэнкі пабудавана выключна на антырасійскіх сюжэтах, а таксама назваў несумленнымі паводзіны беларускіх улад у сітуацыі з прызнаннем незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
У той жа дзень
БелаПАН