Члены РГА "Белая Русь" аддалі больш як 100 тыс. подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі
Члены Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" аддалі больш як 100 тыс. подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым расказаў БЕЛТА кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Аляксандр Радзькоў.
На гэтым удзел ініцыятыўнай групы ў пікетах і збор подпісаў не будзе завершаны. Плануецца і далей прадоўжыць гэту работу, а падпісныя лісты здаць у выбарчыя камісіі, як і належыць, да 29 кастрычніка. "Любы можа пацвердзіць подпісам сваё жаданне бачыць на выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку", — адзначыў Аляксандр Радзькоў. Аддаваць галасы ў падтрымку той ці іншай асобы, якая жадае балаціравацца на выбарах, могуць толькі грамадзяне, старэйшыя за 18 гадоў. Пры гэтым кожны выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры. Кандыдатам у прэзідэнты становіцца чалавек, якога падтрымалі не менш як 100 тыс. выбаршчыкаў.