Прэзідэнт Беларусі і Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей абмеркавалі ўзаемаадносіны царквы і грамадства

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка ў Стамбуле сустрэўся з Канстанцінопальскім Патрыярхам Варфаламеем.

Канстанцінопальская праваслаўная царква з'яўляецца адной з 15 незалежных (памесных) праваслаўных цэркваў, існуючых у свеце. Канстанцінопальскі Патрыярхат па значнасці і пачэснасці знаходзіцца на першым месцы.

Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей — адзін з найбольш паважаных і аўтарытэтных іерархаў Праваслаўнай царквы. У 2008 годзе ён уключаны часопісам "Тайм" у спіс 100 найбольш уплывовых людзей свету. Патрыярх Варфаламей шырока вядомы ў свеце сваёй дзейнасцю па ахове навакольнага асяроддзя. Ён з'яўляецца ініцыятарам правядзення шматлікіх міжнародных экалагічных канферэнцый (напрыклад, па праблемах Дуная, у абарону Чорнага мора). У Еўропе ён атрымаў негалосны тытул "зялёнага патрыярха".

Сустрэчу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Канстанцінопальскім Патрыярхам Варфаламеем благаславіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей сардэчна вітаў Аляксандра Лукашэнку. Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і дружалюбнай атмасферы. Кіраўнік беларускай дзяржавы і Патрыярх абмеркавалі ўзаемаадносіны царквы і грамадства. Аляксандр Лукашэнка падрабязна праінфармаваў аб тым, як у нашай краіне складваюцца адносіны паміж уладай і Праваслаўнай царквой. Прэзідэнт расказаў аб міжканфесіянальнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб унікальнасці і прыгажосці беларускай прыроды.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ён будзе заўсёды рады бачыць Канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея на беларускай зямлі.

Пасля гутаркі з Патрыярхам кіраўнік дзяржавы наведаў храм, агледзеў хрысціянскія святыні, што знаходзяцца ў ім, і запаліў свечку.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Алейник: Германия остается для Беларуси одним из важнейших партнеров в Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика