Беларусь імкнецца выйсці на ўзровень стратэгічнага партнёрства з Турцыяй

Источник материала:  

У ходзе рабочага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Турэцкую Рэспубліку 2 кастрычніка ў Стамбуле адбыліся яго сустрэчы з прэм'ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і Прэзідэнтам гэтай краіны Абдулой Гюлем.

Бакі абмеркавалі стан двухбаковых адносін і найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Асноўная ўвага была ўдзелена гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і Турцыі.

Сустрэча з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам прайшла ў фармаце сам-насам у стамбульскай рэзідэнцыі прэм'ер-міністра — палацы Далмабахчэ. Паціскаючы руку беларускаму лідару, Рэджэп Таіп Эрдаган заўважыў: "'Мы з вамі вельмі падобныя".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў імкненне Беларусі выйсці на ўзровень стратэгічнага партнёрства з Турцыяй і гатоўнасць прапанаваць гэтай краіне шэраг перспектыўных напрамкаў для сумеснай дзейнасці.

Сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Абдулой Гюлем прайшла ў фармаце рабочай вячэры ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Турцыі Тараб'я. Іх размова працягвалася амаль дзве гадзіны.

Беларусь імкнецца выйсці на ўзровень стратэгічнага партнёрства з Турцыяй

Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень і плён беларуска-турэцкіх палітычных кантактаў. "Мы ведаем адзін пра аднаго шмат, і патэнцыял наш вялікі, але выкарыстоўваецца ён слаба. Калі мы рэалізуем ўсе дамоўленасці, якія з вамі абмеркавалі, то выйдзем на вельмі высокі ўзровень супрацоўніцтва", — сказаў Прэзідэнт Беларусі ў гутарцы са сваім турэцкім калегам.

У сваю чаргу Абдула Гюль выказаў упэўненасць у паспяховай рэалізацыі намечаных праектаў. "Мы задаволены тым, што турэцкія кампаніі маюць магчымасць працаваць у Беларусі", — сказаў ён. Турэцкі лідар таксама падзякаваў за тое, што ў Беларусі створаны добрыя ўмовы для інвесціравання.

Існуючы вопыт партнёрства Беларусі і Турцыі ў рэалізацыі сумесных праектаў сведчыць аб тым, што краіны могуць паспяхова супрацоўнічаць па ўсім спектры пытанняў, якія іх цікавяць. Апошнім часам актывізаваліся афіцыйныя кантакты паміж дзвюма краінамі, а ўзровень палітычных адносін з'яўляецца добрым падмуркам для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

На сённяшні дзень паказчык тавараабароту паміж Беларуссю і Турцыяй яўна не адпавядае патэнцыялу краін. Існуе шэраг перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць стварэння ў Турцыі зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі. Можна гаварыць і пра добрыя перспектывы для стварэння СП па вытворчасці складанай тэхнічнай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі, якая з'яўляецца членам Мытнага саюза. Беларусь таксама гатова прапанаваць турэцкаму боку адносна танную і вельмі якасную тэхніку для горназдабыўной галіны.

Перспектыўным напрамкам з'яўляецца і магчымасць супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы лёгкай прамысловасці. У Беларусі запатрабаваны вопыт буйных турэцкіх кампаній гэтай галіны. Істотны патэнцыял для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ёсць таксама ў галіне навукі і тэхналогій, адукацыі і турызму, транспарту і лагістыкі.

←Алейник: Германия остается для Беларуси одним из важнейших партнеров в Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика