«Лукашэнку сустрэў памочнік губернатара Стамбула»
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1286226485069541.jpg)
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Стамбул з сынам Мікалаем. © фота Anadolu Ajansı
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1286226485120044.jpg)
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Стамбул з сынам Мікалаем. © фота Anadolu Ajansı
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1286226485129052.jpg)
Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Стамбул з сынам Мікалаем. © фота Anadolu Ajansı
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1286226485140453.jpg)
Вячэра з прэзідэнтам Турцыі не выглядае на афіцыйную. © фота Anadolu Ajansı
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1286226485146362.jpg)
Вячэра з прэзідэнтам Турцыі не выглядае на афіцыйную. © фота Anadolu Ajansı
![](http://www.21.by/pub/news/2010/10/1286226485150436.jpg)
Вячэра з прэзідэнтам Турцыі не выглядае на афіцыйную. © фота Anadolu Ajansı
Большасць турэцкіх медыяў (напрыклад, beyazgazete.com) паінфармавалі пра візіт Лукашэнкі, перадрукаваўшы нататку дзяржаўнага інфармагенцтва Anadolu Ajansı.
«Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Турэччыну. Лукашэнка прыляцеў на асабістым самалёце. У дзяржаўнай гасцініцы аэрапорта імя Атацюрка яго сустрэў памочнік губернатара Стамбула Джэлялетдзін Юксэль і іншыя зацікаўленыя асобы. Крыху перадыхнуўшы ў дзяржаўнай гасцініцы, Лукашэнка праз нейкі час паехаў з аэрапорта. Між іншым, разам з прэзідэнтам Лукашэнкам у Стамбул прыбыў таксама яго сын Мікалай Лукашэнка.
Некаторыя выданні, перадрукоўваючы гэтую навіну, падкрэслілі ў загалоўках, што «Беларускі прэзідэнт прыехаў у Турэччыну з сынам» ды змясцілі вельмі мілыя здымкі Лукашэнкі й сына — такіх не відаць у беларускіх выданнях, — на якіх, праўда, абвялі хлопчыка кружком.
На гэтым тле вылучылася толькі нацыяналістычная бульварная «Вячорка» («Акшам»), што дала крыклівы загаловак «Нечаканы госць з Беларусі» і крыху памяняла тэкст агенцыйнае навіны, «Стамбул учора прымаў цікавага госця. Разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які прыляцеў у Турэччыну для сустрэчы з прэзідэнтам Абдулой Гюлем і прэм’ерам Таіпам Эрдаганам, прыбыў і ягоны
Каб павячэраць з беларускім кіраўніком турэцкі прэзідэнт, праўдападобна, прыехаў са сталіцы, Анкары. Сайт прэзідэнта Турэччыны стрымана паведаміў пра вячэру — двума сказамі і трыма зіхоткімі здымкамі. «Прэзідэнт Абдула Гюль павячэраў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ў рэзідэнцыі «Тараб’я Кёшкю». Пасля вячэры прэзідэнт Гюль адбыў са Стамбула ў Анкару».
Калі мэта прыезду ў Турцыю — працоўны візіт, дык чаму Лукашэнка прыляцеў у Стамбул, а не ў сталіцу Анкару? Калі ж гэта прыезд на адпачынак, спалучаны з парай працоўных сустрэч, чаму пра гэта не паведамляецца? Ці ў Аляксандра Лукашэнкі была нейкая справа ў Турцыі, якая вымагала асабістага прыезду, але не было магчымасці аформіць яе ў рамках афіцыйнага візіту, бо Анкара не хацела дасылаць афіцыйнага запрашэння, з прычыны таго, што трымаецца агульнаеўрапейскай пазыцыі ў замежнай палітыцы?А можа, гэта была візантыйская дэманстрацыя Маскве — я спакойны, я абсалютна спакойны? Не кожны кіраўнік краіны можа дазволіць сабе такі выезд у часе выбарчай кампаніі.
На гэтыя пытанні адказаў у турэцкай прэсе не знаходзім. Турэцкія СМІ ўвогуле мала зацікавіліся гэтым візітам.
Пра адпачынак беларускага кіраўніка турэцкія выданні пакуль нічога не паведамляюць. Пра тое, ці выязджаў Лукашэнка ў Турцыю на адпачынак, можна будзе меркаваць толькі па працягласці ягонага перабывання там.