Мядзведзеў: Лукашэнку варта было б заняцца расследаваннем спраў зніклых людзей
daylife.com |
Ва ўступе Мядзведзеў адзначыў, што Расія «заўсёды ставілася і будзе ставіцца да беларускага народу як да самага блізкага свайго суседа». «Нас аб’ядноўвае шматвекавая гісторыя, сумесная культура, агульныя радасці і агульнае гора. Мы заўсёды будзем памятаць, што нашы народы — а мне ўвесь час хочацца сказаць: наш адзіны народ — панеслі велізарныя страты ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.
Разам мы прайшлі і праз страшныя нягоды калектывізацыі, голаду, рэпрэсій», — сказаў Мядзведзеў.«Расія і Беларусь з’яўляюцца партнёрамі ў Саюзнай дзяржаве. І абедзве нашы краіны таксама актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні Мытнага саюза, у развіцці ЕўрАзЭС, АДКБ, СНД, — заявіў прэзідэнт Расіі. — Мы маем намер у поўнай меры пашыраць сваё супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках гэтых арганізацый. І будзем, вядома, настойліва ўкараняць сучасныя формы эканамічнага ўзаемадзеяння, прычым у поўнай адпаведнасці з сусветнай практыкай адносін паміж такімі блізкімі саюзнікамі, якімі з’яўляюцца нашы краіны».
«Зыходзячы менавіта з гэтага мы заўсёды дапамагалі беларускаму народу, — падкрэсліў Мядзведзеў. — Па сутнасці, з моманту распаду Савецкага Саюза, а гэта амаль 20 гадоў, аб’ёмы гэтай падтрымкі, што б там ні казалі, велізарныя.
Толькі ў гэтым годзе за кошт ільготных паставак нафты наша дапамога Беларусі склала амаль два мільярды даляраў. Cупастаўныя датацыі выдзяляюцца і ў рамках паставак у Беларусь расійскага газу.Робім мы ўсё гэта, таму што перакананы: нашы народы звязаныя непарыўна».
У сувязі з гэтым для Мядзведзева «асабліва дзіўна, што апошнім часам кіраўніцтва Беларусі прыняоа на ўзбраенне антырасійскую рыторыку». «Перадвыбарная кампанія там цалкам і цалкам пабудавана на антырасійскіх сюжэтах,
на істэрычных абвінавачаньнях Расіі ў нежаданні падтрымліваць беларусаў і беларускую эканоміку, праклёны ў адрас расійскага кіраўніцтва.За ўсім гэтым відаць выразнае жаданне пасварыць дзяржавы і адпаведна народы», — лічыць расійскі кіраўнік.
«Імкненне сфармаваць у грамадскай свядомасці вобраз знешняга ворага заўсёды адрознівала беларускае кіраўніцтва, — адзначыў Мядзведзеў.— Толькі раней у гэтай ролі выступалі Амерыка, Еўропа, Захад у цэлым. Зараз адным з галоўных ворагаў аб’яўлена Расія».
«Прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць далёка за рамкі не толькі дыпламатычных правілаў,
але і элементарных чалавечых прыстойнасцяў.Зрэшты, гэта таксама не стала для мяне навіной. Я памятаю, як я быў здзіўлены, калі пры нашай першай двухбаковай сустрэчы, замест таго каб засяродзіцца на
Мне давялося нагадаць тады калегу, што прадметам нашых перамоў з’яўляюцца зусім іншыя тэмы», — сказаў Мядзведзеў.
«Такое своеасаблівае разуменне партнёрскіх адносін Лукашэнка прадэманстраваў і ў пытанні прызнання Беларуссю Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў якасці самастойных удзельнікаў міжнароднай супольнасці, — адзначыў ён. — Я неаднаразова казаў: прызнаваць ці не прызнаваць дзве гэтыя новыя дзяржавы — суверэннае права кожнай краіны. І мы ніколі ні на каго не аказвалі ціску ў гэтым пытанні. Хоць для нас гэта неабыякава».
Лукашэнка, па словах Мядзведзева, заявіў аб гатоўнасці зрабіць гэта ў прысутнасці сваіх калегаў, пяці прэзідэнтаў. «Ёсць адпаведны запіс, калі ўжо адкрыта казаць, — засталася ў пратаколе пасяджэння АДКБ. Затым гэтае пытанне ператварыўся ў пастаянны аб’ект палітычнага торгу. Але Расея не гандлюе сваімі прынцыпамі.
Падобныя паводзіны з’яўляюцца несумленнымі (бесчестнымі), і партнёры сябе так не вядуць. І, вядома, мы будзем ўлічваць гэта пры выбудоўванні адносін з дзеючым прэзідэнтам Беларусі», — заявіў Мядзведзеў.«У адрас Расіі і яе кіраўніцтва ідуць патокі абвінавачванняў і лаянкі.
На гэтым пабудаваная ўся выбарчая кампанія Лукашэнкі,— лічыць прэзідэнт РФ. — Яго турбуе вельмі многае: і навядзенне парадку ў нашых эканамічных адносінах, і зносіны расійскіх сродкаў масавай інфармацыі з беларускай апазіцыяй, і нават лёс некаторых нашых высокапастаўленых пенсіянераў і звольненых чыноўнікаў «.
«Прэзідэнту Беларусі трэба было б займацца ўнутранымі праблемамі. У тым ліку, нарэшце, расследаваць шматлікія справы аб знікненні людзей. Расіі, як і іншым краінам, гэта неабыякава», — заявіў Мядзведзеў.«Вядома, не гэта вызначае адносіны паміж народамі і асобнымі людзьмі, — адзначыў ён. — У гэтым я ўпэўнены як прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Я таксама ўпэўнены, што гэтая бессэнсоўная паласа напругі абавязкова скончыцца».
«Расія гатовая да развіцця саюзніцкіх адносін з Беларуссю. Больш таго, хто б ні кіраваў Расеяй і Беларуссю, нашы народы назаўжды застануцца брацкімі. Мы хочам, каб нашы грамадзяне жылі не ў страху, а ў атмасферы свабоды, дэмакратыі і справядлівасці. І мы гатовыя ісці гэтым шляхам разам з нашымі беларускімі сябрамі», — заявіў Мядзведзеў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН