Калектыву рэдакцыі "Народнай газеты"

Источник материала:  

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з 20-годдзем выхаду ў свет першага нумара вашага выдання.

"Народная газета" — равесніца суверэннай Беларусі, сведка паступовага развіцця нашай дзяржавы. І хоць станаўленне яе было няпростым, у апошнія гады выданне з'яўляецца надзейным правадніком дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Ваша газета дапамагае чытачам аб'ектыўна ацэньваць падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой.

Упэўнены, што нацэленасць на будучыню, стваральная энергія і высокі творчы патэнцыял вашага калектыву стануць залогам плённай працы на карысць нашай Радзімы.

Ад усёй душы зычу супрацоўнікам, аўтарам і чытачам "Народнай газеты" моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←А. Лукашенко: Меня представляют вором, убийцей и предателем, а Беларусь — вечной нахлебницей России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика