Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Уга Чавеса з перамогай на парламенцкiх выбарах
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў Прэзiдэнта Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавеса i ўсiх прыхiльнiкаў Балiварыянскай рэвалюцыi з перамогай на парламенцкiх выбарах 26 верасня 2010 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара. Як адзначаецца ў вiншаваннi, вынiкi галасавання яскрава сведчаць аб асаблiвым даверы грамадзян краiны да палiтыкi, з якой звязаны прагрэс сучаснай Венесуэлы. Шырокая падтрымка венесуэльскага народа пацвярджае правiльнасць выбранага курсу на далейшае дынамiчнае сацыяльна-эканамiчнае развiццё дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што атрыманая перамога будзе садзейнiчаць умацаванню сувязяў памiж брацкiмi Беларуссю i Венесуэлай у мэтах поўнага выкарыстання значнага патэнцыялу беларуска-венесуэльскага супрацоўнiцтва.