Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычнiка дасць прэс-канферэнцыю для расiйскiх рэгiянальных СМІ

Источник материала:  

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычнiка дасць прэс-канферэнцыю для расiйскiх журналiстаў, якiя прадстаўляюць рэгiянальныя СМI. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў кiраўнiк прэс-службы Прэзiдэнта Беларусi Павел Лёгкi. У прэс-канферэнцыi будуць удзельнiчаць амаль 100 журналiстаў, якiя прадстаўляюць 91 СМI 60 рэгiёнаў Расii. Гэта 8-ы па лiку i самы вялiкi дэсант расiйскiх журналiстаў, якiя калi-небудзь удзельнiчалi ў прэс-турах па Беларусi.

"Гэтыя прэс-туры, якiя сталi ўжо традыцыйнымi, маюць важнае значэнне, таму што яны даюць магчымасць хаця б часткова зменшыць дэфiцыт сумленнай i аб'ектыўнай iнфармацыi аб Беларусi, якi ёсць у расiйскай медыйнай прасторы, — адзначыў Павел Лёгкi. — На жаль, на працягу шэрагу гадоў гэты дэфiцыт не знiжаецца. А праўдзiвая iнфармацыя аб Беларусi запатрабавана ў брацкага расiйскага народа".

←В Беларуси сформированы территориальные избиркомы по выборам Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика