Ля касцёлу святога Язэпа роварны прабег

Источник материала:  
28.09.2010 13:12 — Новости Политики
28 верасня абаронцы Касцёла святога Язэпа ў Менску працягнуць бестэрміновую серыю акцый каля святыні. Дзень трынаццаты.

У 19 гадзін ля святыні зноў збяруцца актывісты дэмакратычнага руху. На гэты раз — з роварамі. На сёння запланавана правядзенне роварнага прабегу вакол Касцёла святога Язэпа і кляштара бернардынаў. Запрашаем з роварамі!

Апошнімі днямі перад абаронцамі Касцёла выступілі прэтэндэнты на прэзідэнцтва Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў і Алесь Міхалевіч. Свае канцэрты правялі музыкі Валярына Кустава і Андрэй Плясанаў.

Дэмакратычныя актывісты ладзяць мірныя акцыі ля касцёла штодня, пачынаючы з 16 верасня. Яны заклікаюць вярнуць храм вернікам. Цяпер у будынку знаходзіцца частка Нацыянальнага архіву, але ў перспектыве гарадскія ўлады мяркуюць пераабсталяваць святыню пад гатэль.

Падзяліцца навіной: 
Прэсавая служба «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі»

←Дмитрий Медведев рассчитывает, что выборы в Беларуси пройдут с соблюдением основных прав граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика