Пётр Пракаповіч пацвярджае планы Нацбанка Беларусі па нарошчванні золатавалютных рэзерваў

Источник материала:  

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч пацвярджае планы Нацбанка па нарошчванні золатавалютных рэзерваў у гэтым годзе. Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Пятра Пракаповіча. Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выніках выканання Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі ў студзені-жніўні 2010 года.

Усе асноўныя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі па выніках васьмі месяцаў выконваюцца. Курс нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют застаецца стабільным, захоўваюцца высокія тэмпы крэдытавання эканомікі, працэнтная палітыка адпавядае Асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі, эфектыўна працуе плацежная сістэма. Усё гэта стварае базу для ўстойлівага развіцця беларускай эканомікі.

Так, курс беларускага рубля да кошыка замежных валют за студзень-жнівень зменшыўся толькі на 0,29 працэнта пры запланаваным на год калідоры ваганняў у межах +/-10 працэнтаў.

"Устойлівасць нашай нацыянальнай валюты, стабільнасць курсавой палітыкі заснаваны не толькі на паспяховай рабоце нашай эканомікі, але і на тым, што мы маем дастаткова золатавалютных рэзерваў", — праінфармаваў Прэзідэнта Пётр Пракаповіч. На 1 верасня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $6055 млн. У параўнанні з пачаткам мінулага года гэта ў 1,7 раза больш. Старшыня праўлення Нацбанка растлумачыў, што росту золатавалютных рэзерваў садзейнічае павелічэнне валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў, якая ў гэтым годзе больш як на 20 працэнтаў (або на $2,5 млрд.) перавышае паказчык мінулага года. Кіраўнік Нацбанка запэўніў Прэзідэнта, што планы па напаўненні золатавалютных рэзерваў будуць выконвацца і ў далейшым. Нагадаем, у гэтым годзе ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі яны павінны павялічыцца на $0,5 млрд.-1,8 млрд.

Нацыянальным банкам Беларусі праведзена таксама вялікая работа па зніжэнні працэнтных ставак. Напрыклад, стаўка рэфінансавання ў гэтым годзе зніжалася ўжо 6 разоў. З 15 верасня яна складае 10,5 працэнта гадавых. Адпаведна, зніжаюцца і працэнтныя стаўкі па крэдытах.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацыянальнага банка і ў далейшым забяспечваць стабільную работу банкаўскага сектара краіны, у тым ліку сітуацыю на валютным рынку, у курсавой палітыцы, у крэдытаванні. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт акцэнтаваў на неабходнасці адшукваць магчымасці зніжэння ставак па крэдытах для насельніцтва.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←СНГ в ближайшие дни намерено прислать на выборы в Белоруссии пять наблюдателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика