Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  

Паважаныя таварышы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём мытніка.

Укараняючы сучасныя прынцыпы адміністравання, беларуская мытня становіцца верным партнёрам і памочнікам для добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, дзейсным бар'ерам на шляху трансгранічнай злачыннасці.

Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва мытнай службы Беларусі, дынамічныя змены ў ёй ствараюць умовы для павышэння транзітнай прывабнасці і інвестыцыйнага клімату нашай краіны, росту аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне.

Сёння вам давядзецца працаваць ва ўмовах, якія змяніліся, — абараняць інтарэсы дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі на агульнай знешняй мяжы.

Упэўнены, што высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў, адданасць сваёй справе дазволяць справіцца з пастаўленымі перад вамі задачамі.

Зычу вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у далейшай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Большинство экспортируемых товаров белорусы оформляют, не выходя из офиса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика