АГП пацвердзіла намер вылучаць партыйнага прэтэндэнта на
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) поўнасцю гатова да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта намесніка старшыні партыі Яраслава Раманчука. Пра гэта паведаміў кіраўнік яго перадвыбарнага штаба лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
«Гатоўнасць штаба да выбараў досыць высокая, практычна сфарміравана ініцыятыўная група, вядзецца інфармацыйная кампанія», — сказаў ён.
Паводле слоў Лябедзькі, пры фарміраванні ініцыятыўнай групы стаўка рабілася на тое, каб яна была «не піяраўскай, а працаздольнай». «Думаю, практычна ўсе члены нашай ініцыятыўнай групы будуць рэальнымі зборшчыкамі подпісаў», — падкрэсліў ён.
Палітык лічыць, што Раманчук з’яўляецца «рэальнай альтэрнатывай» Аляксандру Лукашэнку.
Лябедзька таксама паведаміў, што зараз АГП не вядзе перамоў з іншымі дэмакратычнымі прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН