Мілінкевіч вызначыцца наконт удзелу ў выбарах у чацвер

Источник материала:  
14.09.2010 14:23 — Новости Политики
Рашэнне аб фармаце ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча будзе аб’яўлена на працягу двух дзён, паведаміў яго намеснік Юрый Губарэвіч.

Нагадаем, выбары прэзідэнта ў Беларусі пройдуць 19 снежня 2010 года. Такую пастанову прыняла 14 верасня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

«Цяпер мы праводзім кансультацыі з членамі рады руху. Сваё рашэнне мы будзем прымаць, зыходзячы з выканання ўладамі нашага патрабавання аб тым, каб незалежным кандыдатам было прадстаўлена права на ўключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў», — сказаў ён.

Губарэвіч таксама адзначыў, што праводзяцца кансультацыі «з блізкімі руху прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта». У прыватнасці, адна з такіх сустрэч прайшла 13 верасня ў вёсцы Бершты (Гродзенская вобласць). У ёй удзельнічалі Мілінкевіч, лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў, палітык Алесь Міхалевіч. Усе яны раней заяўлялі пра свой магчымы ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Губарэвіч не стаў пацвярджаць інфармацыю аб магчымай адмове Мілінкевіча вылучацца кандыдатам у прэзідэнты.

«Разглядаюцца розныя варыянты ўдзелу ў выбарах. Але рух „За Свабоду“ не будзе ігнараваць выбарчую кампанію», — падкрэсліў ён.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←Решение об участии Милинкевича в выборах будет объявлено в ближайшие дни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика