Сёння будуць прызначаныя прэзідэнцкія выбары
14.09.2010 10:06
—
Новости Политики
Сёння на савеце палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прынята рашэнне зацвердзіць праект парадку пасяджэння пазачарговай сесіі. Сярод іншых пытанняў там значыцца абмеркаванне даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Дэпутаты маюць намер прыняць сёння пастанову Палаты прадстаўнікоў «Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе БЕЛТА.
Згодна з заканадаўствам, выбары павінны прайсці праз тры месяцы пасля дня іх прызначэння і быць праведзеныя ў нядзелю.
Такім чынам найбліжэйшая дата іх правядзення 19 снежня 2010 года.А крайні тэрмін правядзення -- 6 лютага 2011 года, і таму крайняя дата прызначэння выбараў 6 лістапада 2010 года. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі сканчаюцца 6 красавіка 2011 года.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by